BE RU EN

Лукашэнка: Мы не разглядаем сябе ў адрыве ад Расеі

  • 13.10.2014, 12:37

Дыктатар пацвердзіў, што не бачыць сябе ў адрыве ад Расеі.

Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Яўгенам Куйвашавым, паведамляе БелТА.

«Мы не разглядаем сябе ў адрыве ад Расейскай Федэрацыі, толькі разам, у сумеснай дзейнасці. Толькі ў тым выпадку, калі мы будзем супрацьстаяць усялякім пагрозам разам, мы здольныя выстаяць і выжыць, - сказаў дыктатар. - Сведчаннем таму з'яўляюцца падзеі ў нашай суседняй краіне. Хто б мог падумаць, што такое ўвогуле можа быць?».

«Я думаю, мы былі і будзем разам», - падкрэсліў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што асновай беларуска-расейскіх стасункаў з'яўляецца эканоміка. «Калі мы будзем нармальна прасоўвацца ў гандлёва-эканамічнай сферы, то ніякія буры і ўраганы нам не страшныя», - упэўнены кіраўнік.

Фота: Reuters

Апошнія навіны