BE RU EN

Ангела Мэркель адмяніла сустрэчу з Пуціным у Сочы

  • 13.10.2014, 12:06

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель адмовілася ад сустрэчы з расейскім прэзідэнтам у канцы кастрычніка ў Сочы праз сітуацыю ва Украіне.

Пра гэта паведамляе часопіс Spiegel.

Аб скасаванні міжурадавых кансультацый у Сочы паведамляе таксама сайт навіннай тэлепраграмы Tagesschau.

Перамовы паміж прэзідэнтам Расеі і канцлерам Нямеччыны, а таксама сустрэчы міністраў звычайна праводзяцца паралельна «Пецярбургскаму дыялогу» - форуму грамадзянскіх таварыстваў Расеі і Нямеччыны, які на гэты раз запланаваны ў Сочы.

З інфармацыі Spiegel, у Берліне разважылі, што правядзенне міжурадавых кансультацый немэтазгоднае, паведамляе BBC.

Тым часам прэс-служба Крамля паведамляе, што Пуцін і Мэркель праз тэлефон абмеркавалі падрыхтоўку да перамоваў у Мілане ў рамках саміту «Азія-Еўропа» (АСЕМ), якія запланаваныя на 16-17 кастрычніка.

Апошнія навіны