BE RU EN

Міліцыянты застрэлілі аўчарку мянчука

  • 13.10.2014, 11:53

Мянчук нібыта нацкаваў каўказскую аўчарку на супрацоўнікаў Лагойскага РАУС, што прыехалі на выклік.

Пра гэта паведамілі charter97.org у УУС Менаблвыканкама.

У міліцыю звярнулася пенсіянерка, жыхарка вёскі Літвінкова, і паведаміла, што яе сусед, мянчук 1961 года нараджэння, у нецвярозым стане ўчыніў скандал і пагражае ёй расправай. На супрацоўнікаў Лагойскага РАУС, якія прыбылі яго абясшкоджваць, нецвярозы мужчына нацкаваў каўказскую аўчарку. «У адпаведнасці з арт. 29 закона «Аб АУС Рэспублікі Беларусь» супрацоўнікі выкарысталі табельную зброю ПМ. Сабака абясшкоджаная адным стрэлам. Мужчына затрыманы», - адзначылі ва УУС.

Апошнія навіны