BE RU EN

Валанцёр: Перамір'е толькі па ТВ, у Данбасе надалей вайна

  • 13.10.2014, 10:59

У Кіеўскі шпіталь надалей паступаюць цяжка параненыя ўкраінскія ваяры.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» напісала грамадская актывістка і валанцёрка Наталля Юсупава.

«Сёння прыйшоў новы борт з параненымі, ёсць жаўнеры без рук і ног... Калі пытаеш, як маглі атрымаць раненні, цяпер жа перамір'е, яны кажуць, што перамір'е толькі па ТВ і з вуснаў палітыкаў, у Данбасе вайна доўжыцца! Раненні атрымалі на днях у раёне Шчасця, не ў Данецку…» - напісала яна.

Фота: Reuters

Апошнія навіны