BE RU EN

Смяротнае ДТЗ пад Менскам: Audi ўляцела ў Porsche Cayenne

  • 13.10.2014, 10:46

ДТЗ здарылася ўчора ля Тарасава а 15:00.

У выніку лабавога сутыкнення аўтамабіляў Audi 100 і Porsche Cayenne адзін з кіроўцаў сканаў, піша onliner.by.

- Аварыя адбылася а 15:00. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца Audi, мянчук 1970 г. н., рухаючыся па дарозе ў бок Ратамкі, пачаў абгон, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і сутыкнуўся з Porsche. Ратавальнікі дэблакавалі мужчыну - кіроўцу Audi і перадалі медыкам, якія яго шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Увечары таго ж дня мужчына памёр, - паведамілі ў ДАІ Менскай вобласці.

Апошнія навіны