BE RU EN

Малдаўскія яблыкі на Смаленшчыне спрабавалі выдаць за беларускія

  • 13.10.2014, 10:30

19 тон малдаўскіх яблыкаў пад выглядам беларускіх спрабавалі правезці ў Смаленскую вобласць.

Пра гэта charter97.org паведамілі ва Упраўленні Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях.

19 тон яблыкаў накіроўваліся ў горад Сургут. У фітасанітарных сертыфікатах Рэспублікі Беларусь было пазначана, што яблыкі маюць беларускае паходжанне. Аднак падчас фітасанітарнага кантролю інспектары Рассельгаснагляду высветлілі, што садавіна вырашчаная ў Малдавіі, аб чым сведчыць маркіроўка на скрынях з прадукцыяй.

«На падставе таго, што пастаўкі гэтага віду прадукцыі з Малдавіі забароненыя, яблыкі вярнулі адпраўніку», - паведамілі там.

Апошнія навіны