BE RU EN

Навукоўцы стварылі самую заспакаяльную мелодыю

  • 13.10.2014, 10:11

Аўтамабілістам забаронена праслухоўваць яе падчас кіравання.

Сумеснае даследаванне навукоўцаў і дактароў лабараторыі Mindlab International вызначыла, які рытм і музыка найбольш эфектыўна і станоўча ўплываюць на паслабленне.

Гэтай мелодыяй стала «Weightless». Яе рытм складае 60 удараў у хвіліну і яна ідэальна падыходзіць для сінхранізацыі сэрца з мазгавымі хвалямі. Яна правакуе большае паслабленне, чым любая іншая музыка, якая выкарыстоўвалася дагэтуль, піша depo.ua.

Трэк настолькі эфектыўна выклікае сон, што ў анатацыі спецыяльна пазначана, што аўтамабілістам забаронена праслухоўваць яго падчас кіравання.

На запэўненні навукоўцаў, у выніку ягонага праслухоўвання ў слухачоў запавольваецца сардэчны рытм, зніжаецца артэрыяльны ціск, рэзка падае ўзровень гармону стрэсу, запавольваецца дыханне і зніжаецца актыўнасць мозгу да такой ступені, што з'яўляецца адчуванне бязважкасці і поўнага расслаблення.

Апошнія навіны