BE RU EN

Тысячы жыхароў Баку патрабавалі адстаўкі Аліева ды інтэграцыі з ЕЗ

  • 12.10.2014, 21:26

У сталіцы Азербайджана прайшла акцыя апазіцыі.

Тысячы яе прыхільнікаў патрабавалі адстаўкі прэзідэнта Ільгама Аліева, спынення рэпрэсій, вызвалення палітвязняў і шчыльнай інтэграцыі з Еўрапейскім Звязам, перадае «Радио Свобода».

Дэманстрацыю арганізавала Нацыянальная рада дэмакратычных сіл - рух за дэмакратыю аб'яднаных апазіцыйных сіл Азербайджана. Мерапрыемства было санкцыянаванае ўладамі, аднак месцам яго правядзення быў далёкі стадыёне на ўскрайку горада.

Дэманстрацыя прайшла мірна, але яе арганізатары заявілі пра відавочныя, з іх слоў, правакацыі з боку ўлады з мэтай дыскрэдытаваць апазіцыю.

Прынамсі, некалькі чалавек на дэманстрацыі спрабавалі падняць чорныя сцягі радыкальнай ісламісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава». Арганізатары звярнуліся ў паліцыю з просьбай вывесці гэтых людзей.

Апошнія навіны