BE RU EN

Дзяўчына разбіла новы Lexus за 15 секунд у двары (Відэа)

  • 12.10.2014, 18:02

Разбуральніца дарагога аўтамабіля цалкам мае ўсе шанцы стаць новай зоркай Інтэрнэту.

На відэахостынгу YouTube з'явіўся ролік, на якім расейка за 15 секунд падае ў кювет на новым пазадарожніку Lexus. ДТЗ адбылося на паркоўцы ў двары, калі дзяўчына краталася назад, пішуць «Вести».

Легкавік перакуліўся на дах. Аўто было абсалютна новым - з яго нават не паспелі зняць завадскі ахоўны поліэтылен. Вінаватая і адзіная ўдзельніца ДТЗ не пацярпела, яе выратавалі падушкі бяспекі.

Апошнія навіны