BE RU EN

Пад Смалявічамі аўтамабіль сутыкнуўся з грузавым цягніком

  • 12.10.2014, 12:03

Трое пасажыраў загінулі.

Паведамленне аб ДТЗ паступіла а 3:38 12 кастрычніка. Аварыя адбылася на чыгуначным пераездзе ў раёне вёскі Шэметава Смалявіцкага раёна (кірунак аэрапорта). На нерэгуляваным чыгуначным пераездзе сутыкнуліся аўтамабіль Audi 100 і грузавы цягнік. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

Ратавальнікі дэблакавалі з аўтамабіля траіх загінулых. Чыгуначнае палатно не пашкоджанае, аўтамабіль атрымаў нязначныя механічныя пашкоджанні.

Апошнія навіны