BE RU EN

Вуліцу Леніна ў Менску ператнуць

  • 12.10.2014, 10:59

Частка вуліцы часова будзе адкрытая толькі для спартоўцаў.

У Менску сёння, 12 кастрычніка, праходзіць фінал рэспубліканскай акцыі «Спартоўцы = за бяспеку дарожнага руху» і Кубка ADT.BY хуткаснага манеўравання на аўтамабілях, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

У сувязі з гэтым з 9.00 да 17 .00 будзе закрытая дзялянка дарогі ад мясцовага праезду паміж вуліцамі Леніна і Кастрычніцкай да запраўкі на вуліцы Леніна. Гэта трэба ўлічыць перш за ўсё тым, хто перасоўваецца на ўласных аўтамабілях. Змены ў працы грамадскага транспарту нязначныя: аўтобусы маршруту №127 ад вуліцы Трасцянецкай ідуць вуліцай Леніна, Кастрычніцкай, мясцовым праездам (у раёне дома №19 на вуліцы Кастрычніцкай), вуліцы Леніна, Ульянаўскай і далей паводле маршруту без прыпынкаў на змененым адцінку ў абодвух кірунках.

Апошнія навіны