BE RU EN

Парашэнка і Пуцін правядуць перамовы ў Мілане

  • 11.10.2014, 17:29

Прэзідэнт Украіны пацвердзіў, што сустрэнецца са сваім расейскім калегам.

Пётр Парашэнка правядзе перамовы з Уладзімірам Пуціным у Мілане (Італія) падчас саміту АСЕМ 16-17 кастрычніка. Пра гэта Парашэнка заявіў у Харкаве, паведамляюць "Украінскія Навіны".

"У Мілане ў мяне адбудзецца сустрэча з прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным", - сказаў ён.

Парашэнка выказаў здагадку, што перамовы будуць складанымі, але Украіна даможацца ў іх поспеху.

Раней памочнік прэзідэнта Расеі Юрый Ушакоў паведаміў, што Крэмль рыхтуе сустрэчу Пуціна з Парашэнкам у Мілане. Факт падрыхтоўкі магчымай сустрэчы пацвердзілі і ў адміністрацыі ўкраінскага прэзідэнта.

У апошні раз прэзідэнты Украіны і Расеі сустракаліся 26 жніўня ў Менску.

Апошнія навіны