BE RU EN

У Менску прайшоў фестываль двайнятак

  • 11.10.2014, 16:27

У Менску сёння адбыўся «Фестываль блізнятак» - мерапрыемства ў рамках выставы-форуму «Мацярынства і дзяцінства».

Да ўдзелу былі запрошаныя 30 пар таленавітых і актыўных дзяцей-блізнят дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Акрамя таго, сведкамі падзеі сталі іх бацькі, дарослыя двайняты і двайняты рознага ўзросту і прафесій. Дарэчы, толькі ў гэтым годзе ў Менску на свет з'явілася 240 пар двайнятак, піша onliner.by.

У праграме было шоў талентаў, гульні на выяўленне творчых здольнасцяў, бліц-апытанні, фатаграфаванне і ўзнагароджанне памятнымі прызамі і падарункамі.

Апошнія навіны