BE RU EN

Агент Крышціяну Раналду агучыў кошт кантракту партугальца

  • 11.10.2014, 16:19

Футбольны агент Жоржэ Мэндаш, які прадстаўляе інтарэсы нападніка мадрыдскага «Рэала», агучыў кошт кантракту партугальскага гульца.

Пра гэта паведамляе Goal.com.

«Ён найлепшы ў свеце футбаліст і найвялікшы спартовец усіх часоў. Сума адступных у ягоным кантракце - адзін мільярд еўра», - заявіў Мэндаш.

Раней, 9 кастрычніка, агент паведаміў аб намеры футбаліста застацца да канца кар'еры ў мадрыдскім «Рэале». За пяць гадоў выступаў у «каралеўскім клубе» Раналду стаў чэмпіёнам Гішпаніі (2012), уладальнікам Кубка (2011, 2014) і Суперкубка (2012) краіны, а таксама пераможцам Лігі чэмпіёнаў (2014) і Суперкубка УЕФА (2014), піша Lenta.ru.

Таксама паведамлялася аб жаданні «Манчэстар Юнайтэд» вярнуць футбаліста, які гуляў за ангельскі клуб з 2003 да 2009 года. «Чырвоныя д'яблы» мелі намер прапанаваць Раналду заробак 15 мільёнаў фунтаў у год, а сам партугалец запатрабаваў падвышэння акладу да 26 мільёнаў.

Апошнія навіны