BE RU EN

Міхалевіча аднавілі ў Партыі БНФ

  • 11.10.2014, 13:05

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, які атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі, адноўлены ў статусе сябра Партыі БНФ.

Такую пастанову прынялі дэлегаты з’езду арганізацыі, якая праходзіць сёння, 11 кастрычніка ў Менску.

Алесь Міхалевіч звярнуўся з просьбай аднавіць яго ў партыі ў адмысловым лісце да дэлегатаў з'езда. Ён адзначыў, што не можа цяпер вярнуцца ў Беларусь праз пераслед спецслужбаў, але гатовы падтрымліваць партыю і плаціць сяброўскія ўнёскі.

Нягледзячы на тое, што старшыня партыі Аляксей Янукевіч быў супраць разгляду заявы Міхалевіча на з'ездзе, «так як ён не заслугоўвае аднаўлення ў партыі», з'езд большасцю галасоў прагаласаваў за задавальненне просьбы палітыка, які знаходзіцца ў эміграцыі, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, Міхалевіч быў выключаны з Партыі БНФ 14 чэрвеня 2008 года пастановай сойма, з'яўляючыся на той момант намеснікам старшыні арганізацыі.

Апошнія навіны