BE RU EN

Мінчукоў просяць не ладзіць канфлікты з кантралёрамі

  • 11.10.2014, 10:28

У тралейбусах і аўтобусах Менска сталі з'яўляцца абвесткі, якія заклікаюць аплачваць праезд, каб пазбегнуць канфліктаў.

Пра гэта піша «Наша Нiва».

«Паважаныя пасажыры, каб пазбегнуць канфліктаў з кантралюючымі органамі, просім пагашаць праязныя квіткі ў спецыяльных кампосцерах, або прыкладаць праязныя квіткі з запісанымі на іх паездкамі да спецыяльных валідатараў», - гаворыцца ў абвестках.

Нагадаем, што з 1 верасня зніклі кандуктары ў гарадскім наземным транспарце, якія прадавалі квіткі, і разам з імі вырасла колькасць праверак кантралёрамі.

Апошнія навіны