BE RU EN

Арменія далучаецца да ЕАЭС

  • 10.10.2014, 18:01

На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Менску 10 кастрычніка Арменія падпісала дамову аб далучэнні да ЕАЭС.

Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Выступаючы ў пачатку сустрэчы, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў: «На наш погляд, Арменія гатовая да працы ў Еўразійскім эканамічным саюзе на роўных з Расеяй, Беларуссю і Казахстанам. З восені 2013 нашыя армянскія сябры падцягнулі эканамічнае рэгуляванне пад агульныя стандарты, прывялі нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасць з нормамі ЕАЭС».

Як адзначыў Пуцін, тавараабарачэнне мытнай «тройкі» з Арменіяй і раней росло высокімі тэмпамі, дадаючы да 10% штогод. «Але пасля зняцця мытных і адміністрацыйных бар'ераў пазітыўная тэндэнцыя, спадзяюся, яшчэ больш умацуецца», - заявіў ён.

Апошнія навіны