BE RU EN

Менскія кватэры паставяць на лічыльнікі цяпла

  • 1.10.2014, 20:45

Менгарвыканкам прадоўжыць устаноўку індывідуальных лічыльнікаў цяпла.

Пра гэта паведаміў на брыфінгу ў Менску 1 кастрычніка першы намеснік старшыні Менгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Паводле ягоных слоў, піша БелаПАН, у Менску ўсяго 5800 дамоў з колькасцю кватэр больш за 20 абсталяваныя групавымі лічыльнікамі цяпла, блізу 350 дамоў абсталяваныя індывідуальнымі лічыльнікамі.

«Мы праводзім гэтую працу і будзем далей рабіць, бо калі стаіць індывідуальны лічыльнік, спажыўцы эканомяць цеплавую энэргію. Яны, сыходзячы на працу, могуць памяншаць тэмпературу, а калі трэба - павялічваць. Гэтыя мерапрыемствы дазваляюць эканоміць цеплавую энэргію, і чалавек можа мець фінансавую выгаду ад гэтых лічыльнікаў», - мяркуе Кухараў.

Апошнія навіны