BE RU EN

На Закарпацці закрылі фонд вугорскага «Ёбіка»

  • 1.10.2014, 20:19

Фонд закрылі праз замах на цэласнасць Украіны.

Суд задаволіў пазоў пракуратуры аб спыненні дзейнасці дабрачыннага фонду «Прыёмнага незалежнага дэпутата Еўрапейскага парламента Бэйлі Ковача».

Гаворка ідзе аб фондзе аднаго з дэпутатаў праварадыкальнай партыі Вугоршчыны «За лепшую Вугоршчыну» («Ёбік»), якая ў сваёй палітычнай праграме задэкларавала вяртанне Закарпацця Вугорскай Рэспубліцы, паведамляе мясцовае выданне «Мукачево.net».

Як пастанавіў суд, дзейнасць фонду была накіраваная на ўмяшанне ва ўнутраныя справы Украіны і замах на яе тэрытарыяльную цэласнасць.

Як ўдакладняецца, падставай для звароту пракуратуры Закарпацкай вобласці ў Закарпацкі акруговы адміністрацыйны суд з пазовам аб спыненні дзейнасці дабрачыннага фонду «Прыёмная незалежнага дэпутата Еўрапейскага парламента Бэйлі Ковача» стала парушэнне фондам заканадаўства Украіны.

Апошнія навіны