BE RU EN

Названыя лаўрэаты антыпрэміі за самую хлуслівую рэкламу года ў Еўропе

  • 1.10.2014, 18:42

Ужо некалькі гадоў арганізацыя спажыўцоў foodwatch "узнагароджвае" фірмы, якія ўводзяць у зман спажыўцоў.

Канцэрн Nestle, які выпускае і напоі для малых Alete, узнагароджаны антыпрэміяй "Залаты пустозвон" (Goldene Windbeutel) за самую хлуслівую рэкламу года. Як паведамляе Нямецкая хваля, карыстальнікі інтэрнэту з вялікім адрывам прагаласавалі за адзін з напояў Alete для дзяцей з 10-месячнага ўзросту.

У ім занадта шмат калорый, што спрыяе атлусценню. Акрамя таго, частае ўжыванне гэтага напою прычыняецца да карыесу. Аднак, Nestle прадае яго як здаровы і аптымальна прыдатны для малых прадукт.

Апытанне арганізавала арганізацыя спажыўцоў foodwatch. У гэтым годзе ў ім узяла ўдзел рэкордная колькасць спажыўцоў: больш за 158 тысяч чалавек. І 72 тысячы назвалі сваім галоўным кандыдатам на антыпрэмію напой Alete.

Наступныя месцы занялі курыны булён Knorr, вітамінавы напой Glacéau фірмы Coca-Cola, печыва Belvita і яблычны сок "Нашая Поўнач" фірмы Coop eG. Усе яны ўводзяць у зман спажыўцоў, мяркуе foodwatsch.

Апошнія навіны