BE RU EN

Масаваны абстрэл Данецка: трагічныя фотаздымкі

  • 1.10.2014, 18:15

Сёння пад масаваны абстрэлу падпаў Кіеўскі раён Данецка, у выніку чаго загінулі і пацярпелі цывільныя жыхары, пашкоджана шмат дамоў і будынкаў.

Як паведамляецца на сайце Данецкай гарадской рады, у горадзе вельмі складаная сітуацыя, гукі залпаў у горадзе не сціхаюць. Нягледзячы на абстрэл, вядуцца работы для аднаўлення энэргазабеспячэння, паведамляе УНІАН.

Брыгады данецкіх электрычных сетак прылучылі 4 падстанцыі да падстанцыі "Маяк" у Кіеўскім раёне.

Праз баявыя дзеянняў унесеныя змены ў схемы руху некаторых маршрутаў грамадскага транспарту.

Раней паведамлялася, што ў Данецку ваеўнікі абстралялі школу і маршрутную таксоўку ў Кіеўскім раёне, у выніку чаго загінулі 10 цывільных жыхароў, яшчэ 9 атрымалі раны.

Фотаздымкі, што ніжэй, не рэкамендуюцца для прагляду непаўналетнім або ўражлівым людзям

Фота: Reuters

Апошнія навіны