BE RU EN

У былога генпракурора Украіны кінулі торт (Фота, відэа)

  • 1.10.2014, 16:59

Інцыдэнт здарыўся на яго прэс-канферэнцыі.

Былы генеральны пракурор Украіны Алег Махніцкі падаў у суд на ўкраінскую пісьменніцу Ірэну Карпу з патрабаваннем зняпраўдзіць заяву, якую яна распаўсюдзіла аб тым, што ён разам са сваім бізнэс-партнёрам купіў гатэль Hyatt Regency Kyiv.

Пра гэта экс-чыноўнік паведаміў журналістам на прэс-канферэнцыі ў Кіеве, паведамляюць «Украінскія навіны».

http://censor.net.ua/cnPlayer.swf?vf=011014_max

«Мною быў пададзены пазоў аб абароне гонару і годнасці ў сувязі з інфармацыяй, якая мяне кампраметуе», - заявіў чыноўнік. Махніцкі дадаў, што гатовы забраць заяву, калі Карпа добраахвотна зняпраўдзіць свае словы. У адказ на гэта падчас прэс-канферэнцыі экс-генпракурора Украіны Алега Махніцкага пяцёра невядомых кінулі ў чыноўніка торт.

Апошнія навіны