BE RU EN

Зміцера Вайцюшкевіча афіцыйна выключылі з «чорнага спісу»

  • 1.10.2014, 16:37

Выканаўца рыхтуецца да першага легальнага сольнага канцэрта пасля трохгадовага перапынку.

Менгарвыканкам выдаў гастрольнае пасведчанне на канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча. Выступ запланаваны на 29 кастрычніка ў ДК ім. Шарко ў Менску. Пра гэта выканаўца паведаміў парталу Tuzin.fm.

«Безумоўна, радуюся магчымасці зноў з'явіцца перад публікай, рыхтую з гэтай нагоды разам з WZ-orkiestra праграму з лепшых песень, а калі квіткі добра пойдуць, то заявім яшчэ адзін канцэрт з прэзентацыяй шансон-праграмы», - адзначыў Зміцер.

Апошні афіцыйны канцэрт Вайцюшкевіч даў 8 сакавіка 2011 года, пасля чаго апынуўся ў «чорным спісе». Упершыню за тры гады выканаўца легальна выступіў на прэзентацыі праекта «Re: Песняры». Выступ узгаднялася на ўзроўні адміністрацыі прэзідэнта.

Апошнія навіны