BE RU EN

СК: Захопнік - мужчына сярэдніх гадоў, яго патрабаванні невядомыя

  • 1.10.2014, 16:07

Следчы камітэт зрабіў афіцыйную заяву для прэсы з нагоды захопу закладніцы ў ГЦ «Шчасце».

«Напаў на касірку мужчына не малады, як сцвярджалі сведкі, а сярэдніх гадоў. Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры. Перамовы з ім вядуць кіраўнікі праваахоўных службаў. Аднак да гэтага часу пра патрабаванні захопніка нічога не вядома. Распачатая крымінальная справа паводле факта захопу закладніка», - паведамілі сайту charter97.org у прэс-службе СК.

Нагадаем, сёння каля 13:00 у менскім гандлёвым цэнтры «Шчасце» недалёка ад метро «Усход» адбыўся захоп абменніка BelSwiss. Узброены мужчына знаходзіцца ўнутры, касірка - у закладніках. На месцы працуюць аператыўныя групы ГУУС і СК, святар вядзе перамовы.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны