BE RU EN

У Смалявіцкім раёне Mercedes урэзаўся ў дрэва

  • 1.10.2014, 15:39

Кіроўца загінуў на месцы.

Ноччу 1 кастрычніка ў Смалявіцкім раёне адбылося ДТЗ са смяротным зыходам.

Кіроўца, які не справіўся з кіраваннем, выехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з дрэвам, паведамілі charter97.org у МНС Беларусі.

Мужчына загінуў на месцы, 37-гадовая пасажырка з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўленая ў Жодзінскую лякарню.

Падрабязнасці аварыі высвятляюцца.

Апошнія навіны