BE RU EN

Ролік аб міласэрнасці: Як у Індыі ратавалі сабаку (Відэа)

  • 1.10.2014, 15:30

Жывёла ўпала ў яму са смалой.

У Індыі сабаку два дні спрабавалі ператварыць са скамянелай скульптуры ў жывую істоту. Жывёла паслізнулася і ўпала ў яму з гарачай смалой, паведамляе «Комсомольская правда в Украине».

Як паведамляе Daily Mail, сабаку заўважыў выпадковы мінак. Ён ляжаў на зямлі побач і не рухаўся. Як высветлілася, усё цела жывёліны пакрытае густым пластом застылай смалы.

Падышоўшы бліжэй мужчына заўважыў, што сабака жывы і дыхае, таму адразу патэлефанаваў мясцовай камандзе ў выратаванні жывёл з Удайпур.

Цэлых два дні хлопцы працавалі не пакладаючы рук, каб выратаваць сабаку. Яны наносілі на застылую скарынку смалы гарачы раслінны алей. У выніку ім удалося вярнуць жывёле свабоду перамяшчэння.

Цяпер сабака знаходзіцца ў мясцовым гадавальніку, дзе выдатна сябе адчувае.

Апошнія навіны