BE RU EN

У Гомельскай вобласці 40% прадаваных цацак небяспечныя для дзяцей

  • 1.10.2014, 14:02

Прадстаўнікі санітарна-эпідэміялагічных устаноў вобласці правялі пазапланавыя тэматычныя праверкі гандлёвых аб'ектаў.

Пільнай увазе падвергліся імпартныя цацкі. Былі адабраныя і выпрабаваныя ў лабараторыі ўзоры, з іх 40% не прайшлі праверку на якасць.

Большасць забракаваных цацак не адпавядалі патрабаванням гігіенічнай бяспекі ў арганалептычных уласцівасцях (інтэнсіўнасць паху), а таксама санітарна-хімічных і фізіка-гігіенічных паказчыках. Некаторыя ўзоры адразу ў некалькіх параметрах, паведамляе «Гомельская праўда».

Напрыклад, кітайская пластмасавая бразготка «Мішка», не адпавядала ў інтэнсіўнасці паху і прысмаку воднай выцяжкі, у міграцыі этылбензолу і стыролу ў воднае асяроддзе, расказала доктар-лабарант абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алена Шабан.

У кітайскага цацачнага пісталеціка былі праблемы з пахам і стойкасцю ахоўна-дэкаратыўнага пакрыцця.

Паводле пастановы дзяржсаннагляду небяспечную прадукцыю канфіскавалі з продажу. Праца ў выяўленні недабраякасных дзіцячых тавараў працягваецца. Бацькам пры куплі цацак рэкамендуецца патрабаваць сертыфікат адпаведнасці і праяўляць пільнасць да тавараў, якія рэалізуюцца без суправаджальных дакументаў.

Апошнія навіны