BE RU EN

Беларусы змогуць атрымліваць двухгадовую візу ў Польшчу

  • 1.10.2014, 13:59

Добрая навіна ад суседзяў-палякаў.

Грамадзяне Беларусі з 1 кастрычніка змогуць падаваць на двухгадовую турыстычную візу ў Польшчу.

Аб гэтым паведамляецца на сайце амбасады Польшчы ў Менску.

Для атрымання двухгадовай турыстычнай візы неабходна, каб заяўнік з'яўляўся грамадзянінам Беларусі і меў не менш за дзве шэнгенскія візы на працягу апошніх 3 гадоў (адна з іх польская), якія былі выдадзеныя з турыстычнай мэтай.

Апошнія навіны