BE RU EN

У Данецку снарад выбухнуў на тэрыторыі школы

  • 1.10.2014, 12:47

Ёсць загінулыя і параненыя.

Сёння падчас абстрэлу Кіеўскага раёна ў пяці метрах ад агульнаадукацыйнай школы №57 ўпаў снарад.

У гэты момант усе дзеці, блізу 70 чалавек, ужо знаходзіліся ў будынку навучальнай установы. Яны ў тэрміновым парадку былі накіраваныя ў хованкі, размешчаныя ў склепе, паведамляе афіцыйны сайт мэра горада Аляксандра Лук'янчанкі.

У школе выбухной хваляй пашкоджаныя вокны і дзверы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, навучэнцы школы не пацярпелі. Раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі 6 дарослых, яны дастаўлены ў лячэбныя ўстановы.

На гэты момант дзеці ўсё яшчэ знаходзяцца ў хованцы, паколькі абстрэлы ў Кіеўскім раёне не спыняюцца.

Тым часам у гарадскім аддзеле адукацыі «Укрінфарм» паведамілі пра тое, што ў выніку траплення снарада два чалавекі загінулі.

«Снарад разарваўся ў некалькіх метрах ад самога будынка, у школе выбітае шкло, дзеці не пацярпелі. Тым не менш, два чалавекі, якія знаходзіліся ў эпіцэнтры выбуху, загінулі», - паведамілі ў гарана.

Апошнія навіны