BE RU EN

Навукоўцы: Піва паляпшае разумовыя здольнасці

  • 1.10.2014, 12:13

Адзін з кампанентаў піва можа станоўча ўплываць на працу мозгу, паказала новае даследаванне амерыканскіх навукоўцаў.

Падчас эксперыменту з маладымі мышамі навукоўцы пераканаліся, што флаваноід ксантагумол, які ўваходзіць у склад хмеля, паляпшае пазнавальную функцыю ў грызуноў. Жывёлы, якія атрымлівалі гэты кампанент з ежай, дэманстравалі кагнітыўную гнуткасць, якая дазваляла ім лягчэй прыстасоўвацца да зменлівых умоў навакольнага асяроддзя, што паказалі тэсты ў спецыяльна распрацаваным лабірынце, піша portal-kultura.ru.

Дозы ксантагумола, скарыстаныя ў даследаванні, магчыма атрымаць толькі ў якасці дадатку. Без гэтага, каб убачыць станоўчы эфект, чалавеку давядзецца выпіваць 2000 літраў піва ў дзень, піша Mail Online.

Ксантагумол змяшчаецца таксама ў чырвоным віне, чарніцах і шакаладзе.

Апошнія навіны