BE RU EN

Енс Сталтэнбэрг афіцыйна ўзначаліў NATO

  • 1.10.2014, 12:04

Нарвежац Енс Сталтэнбэрг пачаў свой першы працоўны дзень у штаб-кватэры альянсу.

55-гадовы Сталтэнбэрг змяніў на пасадзе кіраўніка Паўночнаатлантычнага альянсу Андэрса Фога Расмусэна, мандат якога скончыўся 30 верасня. Ён будзе ўзначальваць NATO цягам наступных чатырох гадоў, піша «Украинская правда».

Выданне адзначае, што Сталтэнбэрга ўважаюць за прарасейскага палітыка. У расейскіх дыпламатычных колах разлічваюць, што стасункі Масквы і альянсу палепшацца пасля гэтага прызначэння. У Маскве да Енсам Сталтэнбэргам ставяцца нейтральна-станоўча.

Енс Сталтэнбэрг займаў пасаду прэм'ер-міністра Нарвегіі цягам 2000-2001 і 2005-2013 гадоў і ўзначальваў нарвежскую рабочую партыю.

Апошнія навіны