BE RU EN

Пуцін пабудуе Назарбаеву АЭС

  • 1.10.2014, 11:32

Казахстан пагадзіўся на будаўніцтва атамнай электрастанцыі, будаваць якую будзе Расея.

Міністр энергетыкі Казахстана Уладзімір Школьнік і генеральны дырэктар расейскай дзяржаўнай карпарацыі атамнай энергетыкі «Росатом» Сяргей Кірыенка падпісалі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве і эксплуатацыі атамнай электрастанцыі ў Казахстане. Пра гэта паведамляе «Интерфакс-Казахстан».

Атамная электрастанцыя, згодна з падпісаным Расеяй і Казахстанам у траўні 2014 года мемарандумам, будзе пабудаваная ў горадзе Курчатаў ва Усходне-Казахстанскай вобласці.

Праект плануе будаўніцтва станцыі з рэактарамі тыпу ВВЭР усталяванай магутнасцю ад 300 да 1200 МВт. Таксама Расея і Казахстан збіраюцца супрацоўнічаць у забеспячэнні гэтай электрастанцыі ядзерным палівам з магчымасцю вытворчасці яго ці ягоных кампанентаў на тэрыторыі Казахстана.

Апошнія навіны