BE RU EN

Лепшая краіна для пажылых людзей - Нарвегія, а Беларусь - на 64-м месцы

  • 1.10.2014, 10:23

Няўрадавая арганізацыя HelpAge International апублікавала чарговы рэйтынг якасці жыцця пажылых людзей краін сярод 96-ці дзяржаў.

Першы радок у рэйтынгу займае Нарвегія.

Пры складанні рэйтынгу ўлічваецца сацыяльны і матэрыяльны дабрабыт тых, каму за 60 гадоў. На 96-м месцы - Афганістан, дзе ўмовы жыцця старых, паводле ацэнкі складальнікаў рэйтынгу, з'яўляюцца найбольш цяжкімі, паведамляе «Наша Нiва».

Беларусь займае ў рэйтынгу 64-е месца, следам за ёй ідзе Расея. На 63-м месцы - Гватэмала.

Суседзі: Польшча на 32-м месцы, Латвія - на 35-м, Літва - на 60-м, не суседка, але блізкая нам, Эстонія - на 20-м. Украіна - на 82-м.

Дзесятка лепшых: Нарвегія, Швецыя, Швейцарыя, Канада, Нямеччына, Нідэрланды, Ісландыя, ЗША, Японія, Новая Зеландыя.

Апошнія навіны