BE RU EN

Па гульні «Тэтрыс» здымуць прыгодніцкі фільм

  • 1.10.2014, 9:39

Кінакампанія Threshold Entertainment абвясціла аб сваіх планах экранізаваць відэагульню «Тэтрыс».

Threshold Entertainment ужо дамовілася аб правах на экранізацыю з Tetris Company. Выканаўчы дырэктар кінакампаніі Лары Касанофа сцвярджае, што вынікам стане эпічнае кіно ў жанры навуковай фантастыкі:

«Фільм дакладна не будзе складацца з навалы геаметрычных фігур, якія перасоўваюцца па абмежаванай прасторы», піша The Wall Street Journal.

Касаноф дадаў, што новыя галівудскія зоркі - гэта брэнды, а «Тэтрыс» - брэнд з багатай гісторыяй.

Нагадаем, гульня «Тэтрыс» з'явілася ў СССР у 1984 годзе, яе аўтарам стаў праграміст Аляксей Пажытнаў.

Апошнія навіны