BE RU EN

Авакаў супраць збіцця «шуфрычоў» і лінчавання «піліпішыных»

  • 1.10.2014, 9:18

Кіраўнік МУС Арсен Авакаў заклікаў украінцаў не паддавацца на правакацыі, інакш Еўропа і ЗША адвярнуцца ад Украіны.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Яшчэ пару разбітых твараў шуфрычоў, лінчаваных піліпішыных і Еўропа адвернецца ад нашай рэвалюцыі, якая перамагла. Баюся, што і Амерыка таксама. Спадары радыкалы, не будзьце маргінальнымі дэбіламі - не ідзіце ў тупое інстыктыўнае і справакаванае жаданне судзіць правам натоўпу. Прымем законы, такія як нядаўнія люстрацыйныя - прызначым і законную меру пакарання і меру адказнасці - цывілізавана і годна статусу ўкраінца. Інакш - правакацыя пячорнага хаосу і жорсткасць вайны ўнутры краіны, у дапамогу замежнаму ворагу», - напісаў міністр.

«Яны, учорашнія - будуць вас правакаваць на нізкія пачуцці. Яны ўжо вас справакавалі. Але ж пакажыце высокі дух рэвалюцыйнай годнасці. Не прыпадабняйцеся люмпенізаваным дзікунам. Украіна - еўрапейская краіна!», - дадаў Авакаў.

Апошнія навіны