BE RU EN

Пагоня са стральбой у Калінкавічах

  • 9.01.2014, 15:42

П'янага ліхача на Peugeot спынілі толькі з дапамогай «шыпоў».

8 студзеня прыкладна ў 2 гадзіны ночы на вуліцы Савецкай Калінкавічаў супрацоўнікамі аддзела ДАІ Калінкавіцкага РАУС для праверкі дакументаў была зроблена спроба спынення аўтамабіля «Пежо-406». Але кіроўца, праігнараваўшы патрабаванні аб спыненні, светлавую і гукавую сігналізацыю службовага аўтамабіля, рэзка павялічыў хуткасць і пачаў хавацца ў кірунку плошчы Перамогі раённага цэнтра. Арыенціроўка аўтамабіля аператыўна была перададзена ўсім нарадам, якія працавалі ў горадзе, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.

«Зламыснік спрабаваў уцячы ад пагоні з тэрыторыі Калінкавіцкага раёна выехаўшы ў Петрыкаўскі па аўтадарозе мяжа Расейскай Федэрацыі - Гомель - Кобрын. Паблізу н.п. Якімавічы аўтаінспектарамі было прынята рашэнне выкарыстаць табельную зброю для двух папераджальных стрэлаў у паветра. Але ліхач, як быццам, не заўважаючы супрацоўнікаў і іх патрабаванні, сваімі неразумнымі паводзінамі ствараў рэальную пагрозу іншым удзельнікам руху. За што неўзабаве і паплаціўся. Прааналізаваўшы сітуацыю супрацоўнікі міліцыі для прымусовага спынення аўтатранспарту пры пад'ездзе да Калінкавічаў ужылі адмысловы сродак «Ліяна-6000», у выніку чаго былі пашкоджаныя шыны іншамаркі і парушальнік быў затрыманы», - гаворыцца ў паведамленні.

Пры дэталёвым вывучэнні асобы кіроўцы было ўстаноўлена, што 26-гадовы мясцовы жыхар раней неаднаразова прыцягваўся за парушэнне ПДР да адміністрацыйнай адказнасці, а таксама 6 гадоў таму назад і да крымінальнай - за ўчыненне ДТЗ, з месца якога схаваўся.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі склалі ў дачыненні да кіроўцы некалькі адміністрацыйных пратаколаў: за кіраванне аўтамабілем у стане ап'янення, парушэнне правілаў абгону і выезд на паласу сустрэчнага руху, за невыкананне неаднаразовых патрабаванняў супрацоўнікаў міліцыі аб спыненні транспартнага сродку, за дзеянні, якія прывялі да стварэння аварыйнай абстаноўкі. Аўтамабіль быў адбуксаваны на штрафстаянку.

Апошнія навіны