BE RU EN

Нацбанк пагражае ўзмацненнем жорсткасці палітыкі

  • 8.01.2014, 9:56

Нацыянальны банк паабяцаў зрабіць больш жорсткай грашова-крэдытную палітыку.

Гэта адбудзецца нягледзячы на чаканні дзяржсектара на фоне пералічэння расейскага крэдыту ў 450 млн. даляраў і іншых валютных паступленняў у краіну, піша АФН.

«Нацыянальны банк ў 2014 годзе не будзе ажыццяўляць змякчэнне грашова-крэдытнай палітыкі на фоне дасягнутых дамоўленасцяў у частцы прыцягнення неабходных аб'ёмаў знешніх запазычанняў для папаўнення дзяржаўных золатавалютных рэзерваў. Наадварот, падыходы да яе правядзення будуць больш жорсткімі», - гаворыцца ў паведамленні рэгулятара.

Прэс-служба НБ РБ спасылаецца на «шэраг прынятых адпаведных рашэнняў», не ўдакладняючы дэталі.

Між тым паказваецца, што прынятыя рашэнні дазволяць абмежаваць прырост патрабаванняў банкаў да эканомікі да 0,7 п.п. у месяц (больш за 1 п.п. у 2013 годзе) і тым самым забяспечыць «макраэканамічную збалансаванасць».

Рэгулятар таксама папярэдзіў банкі аб узмацненні жорсткасці падыходаў да рэфінансавання банкаў, тлумачачы ўзмацненне жорсткасці стымуляваннем «правядзення актыўных аперацый строга ў адпаведнасці з наяўнымі рэсурснымі магчымасцямі».

Нацбанк ужо традыцыйна паабяцаў асцярожна падыходзіць да перагляду стаўкі рэфінансавання.

«...Змены (стаўкі) будуць ажыццяўляцца ў залежнасці ад дынамікі інфляцыі і сітуацыі на фінансавым рынку і насіць плыўны характар. Пры гэтым базавым прынцыпам адсоткавай палітыкі ў 2014 годзе застанецца падтрыманне даходнасці па рублёвых інструментах, якая перавышае даходнасць захоўвання сродкаў у замежнай валюце і забяспечвае надзейную абарону зберажэнняў ад інфляцыі», - гаворыцца ў паведамленні рэгулятара, які зноў загаварыў аб умацаванні даверу да нацыянальнай валюты і дэдаларызацыі эканомікі.

У частцы курсавай палітыкі Нацбанк паабяцаў фармаванне абменнага курсу беларускага рубля на аснове попыту і прапановы, не дапушчаючы рэзкіх ваганняў курсу, што іншымі словамі азначае плыўную дэвальвацыю.

Апошнія навіны