BE RU EN

Друкарня РПЦ выдала каляндар «Сталін»

  • 7.01.2014, 17:58

Каляндар на 2014 год прысвечаны жыццю савецкага дыктатара.

Ён надрукаваны ў Патрыяршым выдавецка-паліграфічным цэнтры Свята-Траецкай Сергіевай Лаўры, піша расейскі блогер Міхаіл Бабкін. На кожнай старонцы выдання - партрэты Іосіфа Сталіна ў розныя перыяды яго жыцця. Яго кошт - 200 расейскіх рублёў.

«Каляндар стане выдатным падарункам ветэранам і аматарам гісторыі», - запэўніваюць выдаўцы.

Нагадаем, у Менску таксама можна часта сустрэць сувеніры з выявай савецкага дыктатара, які знішчыў мільёны грамадзян СССР, у тым ліку і беларусаў.

Апошнія навіны