BE RU EN

За ўдзел у масоўцы «Авеля» плацілі булачкамі

  • 31.01.2014, 19:29

Удзельнікі маглі атрымаць гарбату і булачку на спецыяльныя талоны.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» рэжысёр Андрэй Курэйчык. Ён таксама размясціў фатаграфію самога талона.

Здымкі эпізоду з масавымі пратэстамі фільма прайшлі ўчора на плошчы Незалежнасці. Яны прадоўжацца бліжэйшымі днямі. Падрыхтоўка да здымак, у прыватнасці лозунг «Штосьці не так», прапанаваны стваральнікамі карціны ўдзельнікам масоўкі, выклікаў гарачае абмеркаванне сярод карыстальнікаў Байнэту.

Нагадаем, у мінулым годзе стала вядома, што беларуская прапаганда задумала свой адказ фільму «Жыве Беларусь».

Прадусар Сяргей Ждановіч, вядомы як прадусар серыяла ПРААН «Вышэй за неба» і ягоная кампанія, быў абраны Міністэрствам культуры Беларусі і адміністрацыяй Лукашэнкі для рэалізацыі праекта «Плошча кахання» («Авель»), які закліканы стаць беларускім афіцыйным адказам на польскую палітычную драму «Жыве Беларусь» рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча паводле сцэнару Франака Вячоркі.

Апошнія навіны