BE RU EN

Міліцыя і КДБ тэрарызуюць фанатаў БАТЭ

  • 31.01.2014, 13:12

Органы правапарадку абвясцілі сапраўднае паляванне на заўзятараў барысаўскага клуба.

Яно пачалося пасля з'яўлення ў інтэрнэце фатаграфіі фанатаў з лозунгам у падтрымку Еўрамайдана і бел-чырвона-белым сцягам, піша barysau.by.

Аднаму з заўзятараў ужо далі 5 сутак арышту за тое, што яго, нібыта, апазналі на здымку. І гэта з улікам таго, што ўсе твары на фатаграфіі былі зафарбаваныя і па ёй немагчыма ўстанавіць асобу чалавека. Пасля таго як барысаўчаніна ў сераду ўвечары запрасілі на размову ў міліцыю, дадому ён ужо не вярнуўся. А ў чацвер адбыўся закрыты суд, на якім заўзятару БАТЭ вынеслі прысуд за «парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый, пікетавання».

Людзей тэрарызуюць званкамі сваякам і сябрам, пры гэтым не адпраўляючы нікому позваў.

Фото: belultras.by.

Апошнія навіны