BE RU EN

40 вядомых беларусаў асудзілі прызначэнне мітрапаліта Паўла

  • 31.01.2014, 10:11

У звароце да нацыі прадстаўнікі беларускай грамадскасці выказаліся супраць прызначэння мітрапаліта Паўла кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы.

Па словах аўтараў звароту, Масква цалкам праігнаравала інтарэсы народа, БПЦ і нават кіраўніцтва Беларусі, якія хацелі, каб Патрыяршым Экзархам стаў прадстаўнік беларускага кліру, перадае «Радыё Свабода».

Аўтары звароту звязваюць прызначэнне мітрапаліта Паўла з расейскім крэдытам.

- Экзарх Павел не з'яўляецца грамадзянінам Беларусі і не валодае нацыянальнай мовай, што груба парушае заканадаўства. Але чаго не зробіш дзеля выратавання ўлады.

Цяпер мы можа і пазбегнем дэфолту, але за кошт духоўнага рабства, дэнацыяналізацыі Беларусі, страты нашага суверэнітэту і нацыянальнай адметнасці - мовы, культуры, сапраўднай гісторыі і сваёй царкоўнай архітэктуры, - гаворыцца ў звароце.

Сярод тых, хто падпісаў зварот, - мастакі Генадзь Драздоў, Аляксей Марачкін і Алесь Цыркуноў, гісторык Ігар Кузняцоў і мовазнаўца Лявон Баршчэўскі.

Нагадаем, Сінод РПЦ 25 снежня 2013 года прызначыў кіраўніком Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Разанскага і Міхайлаўскага Паўла.

Апошнія навіны