BE RU EN

Удзельнікі здымак «Авеля»: Штосьці не так! (Відэа)

  • 31.01.2014, 7:44

Учора ў Менску прайшлі здымкі сцэны пратэстаў для прапагандысцкага фільма «Авель».

Для ўдзелу ў ёй былі сабраныя студэнты некаторых сталічных ВНУ. Здымкі праходзілі на плошчы Незалежнасці ў Менску позна ўвечары. Вядома, што стваральнікі фільма напярэдадні правялі інструктаж з удзельнікамі, падчас якога забаранілі ім крычаць «Жыве Беларусь!», дазволіўшы лозунгі «Мы супраць!» і «Штосьці не так!», піша «Наша Нiва».

Нагадаем, у мінулым годзе стала вядома, што беларуская прапаганда задумала свой адказ фільму «Жыве Беларусь».

Прадзюсер Сяргей Ждановіч, вядомы як прадзюсер серыяла ПРААН «Вышэй за неба» і яго кампаніі, быў абраны Міністэрствам культуры Беларусі і адміністрацыяй Лукашэнкі для рэалізацыі праекта «Плошча кахання» («Авель»), які закліканы стаць беларускім афіцыйным адказам на «Жыве Беларусь» рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча па сцэнары Франака Вячоркі.

Апошнія навіны