BE RU EN

Украінцы рыхтуюць «Твітэр»-штурм у падтрымку Еўрамайдана

  • 30.01.2014, 16:33

30 студзеня адбудзецца яшчэ адна акцыя ў сетцы мікраблогаў «Твітэр» у падтрымку пратэстуючых украінцаў.

Пачаць «Твітэр»-штурм плануюць у 17:00 па кіеўскім часе, піша segodnya.ua.

Фото с сайта digitalmaidan.com

«Наш мінулы твітэр-штурм у панядзелак быў першым выпадкам, калі Украіна апанавала твітэр усяго свету. Мы дасылалі 7 паведамленняў у секунду. У гэты чацвер, незадоўга да 17:00 па кіеўскім часе, 10:00 па Нью-Йорку, твіты будуць размешчаныя на старонцы ў Facebook у электроннай табліцы», - сказана ў паведамленні групы «Еўрамайдан Навіны» ў «Фэйсбуку».

Нагадаем, 27 студзеня, выказванні з ключавым словам #digitalmaidan узначалілі рэйтынг сусветных актуальных тэм у сэрвісе мікраблогаў «Твітэр».

Апошнія навіны