BE RU EN

Генпракуратура: Па справе БКК могуць арыштаваць чыноўнікаў

  • 30.01.2014, 16:28

Намеснік генеральнага пракурора Беларусі не выключае, што ў «калійнай справе» могуць з'явіцца новыя фігуранты.

"Гэта можа быць хто-небудзь з беларускіх чыноўнікаў", - сказаў Аляксей Стук у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Як падкрэсліў ён агенцтву "Інтэрфакс", "нельга сцвярджаць стоадсоткава, што з'явіцца ў якасці фігурантаў хтосьці з ліку беларускіх чыноўнікаў". "Можна казаць толькі пра верагоднасць, - растлумачыў ён. - Мы расследуем гэту крымінальную справу паралельна з расейскімі калегамі".

Пры гэтым намеснік генпракурора не ўдакладніў, як доўга яшчэ беларускі бок будзе расследаваць гэтую крымінальную справу.

Нагадаем, у канцы ліпеня "Уралкалій" заявіў аб адмове ад экспарту праз сумеснага з беларускім бокам трэйдара - "Беларускую калійную кампанію". "Уралкалій" матываваў сваё рашэнне тым, што беларускі бок пачаў пастаўкі хлоркалію ў абыход БКК.

Праз месяц пасля гэтага ў Менску быў арыштаваны гендырэктар "Уралкалію" і кіраўнік назіральнага савета БКК Уладзіслаў Баўмгертнер. Следчы камітэт Беларусі прад'явіў яму абвінавачанне па ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Баўмгертнер быў экстрадаваны ў Расею 22 лістапада і ў цяперашні час ён утрымліваецца ў адным з маскоўскіх СІЗА.

Апошнія навіны