BE RU EN

Актывісты Майдана пра Міхаіла Жызнеўскага: Ён заўсёды быў у першых шэрагах (Відэа)

  • 30.01.2014, 15:34

Польскі тэлеканал паказаў фільм пра загінулага ў Кіеве беларуса.

Стужка, знятая тэлеканалам TVN, прысвечаная абставінам, пры якіх быў забіты беларус, які аддаў жыццё за свабоду Украіны. Сям'я, сябры, а таксама актывісты Еўрамайдана ўспамінаюць пра тое, якім быў Міхаіл Жызнеўскі.

«Ён заўсёды быў у першых шэрагах», - кажа карэспандэнт канала, спасылаючыся на сяброў беларуса.

Нагадаем, Міхаіл Жызнеўскі, якому 26 студзеня споўнілася б 26 гадоў, быў забіты стрэлам у сэрца 22 студзеня падчас беспарадкаў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Яго пахаванне адбылося ўвечары 28 студзеня каля пасёлка Знамя Працы пад Гомелем. Труна з целам загінулага была дастаўленая да месца пахавання з васьмігадзінным спазненнем.

Апошнія навіны