BE RU EN

У Менску пасажыр скраў кашалёк у кіроўцы аўтобуса

  • 30.01.2014, 15:15

У канцы мінулага года ў Цэнтральнае РУУС сталіцы звярнуўся кіроўца аднаго з аўтобусных паркаў з заявай аб крадзяжы яго кашалька.

Як патлумачыў пацярпелы, калі ён заступаў на маршрут, то паклаў свой кашалёк на прыборную панэль аўтобуса, паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама.

Праз некаторы час у транспартным сродку паўсталі непаладкі, у сувязі з чым кіроўцу прыйшлося выйсці на вуліцу для ажыццяўлення рамонту. Кашалёк пры гэтым застаўся ляжаць на ранейшым месцы, а вярнуўшыся, мужчына выявіў яго адсутнасць. У кашальку знаходзіліся грошы, банкаўская картка і асабістыя дакументы.

Дзякуючы карпатлівай працы супрацоўнікаў крымінальнага вышуку атрымалася ўстанавіць, што злачынства, скарыстаўшыся адсутнасцю кіроўцы, здзейсніў адзін з пасажыраў аўтобуса - 32-гадовы раней неаднаразова судзімы менчук.

У цяперашні час яго дзеянням даецца прававая ацэнка.

Апошнія навіны