BE RU EN

Львоўскія бізнесмены абяцаюць працаўладкаваць «беркутаўцаў», якія звольніліся

  • 30.01.2014, 13:21

Спецназаўцаў, якія звольніліся ў знак падтрымкі Майдана, прыладкуюць прадпрымальнікі Львоўшчыны.

Байцам «Беркута», якія напісалі і яшчэ напішуць рапарты аб адстаўцы з-за адмовы разганяць пратэстоўцаў, абяцаюць плаціць зарплату на працягу паўгода і дапамагчы з працаўладкаваннем, піша выданне «Вести».

Як распавялі ў камітэце прадпрымальнікаў Львоўшчыны, спецназаўцам, якія сышлі, знойдуць працу па іх роду дзейнасці (напрыклад, у ахову) з заробкам не менш за 4-5 тысяч грыўняў.

З львоўскага «Беркута» за апошнія два месяцы звольніліся чацвёра супрацоўнікаў. Гэта пацвердзіла афіцыйна прэс-сакратар львоўскай аблміліцыі Святлана Дабравольская.

Апошнія навіны