BE RU EN

Беларусы ўзначальвалі цыгарэтную мафію ў Польшчы

  • 30.01.2014, 12:25

У Беластоку судзяць банду, якая скупляла і перапрадавала цыгарэты з Беларусі.

У акруговым судзе Беластоку пачаўся працэс над некалькімі беларусамі і палякамі, якіх вінавацяць у гандлі кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі. Абвінавачванне датычыцца куплі цыгарэт у дробных кантрабандыстаў, складзіравання і далейшага перапродажу, піша Gazeta.pl (пераклад - charter97.org).

Мужчыну, кіраўніка злачыннай групы, абвінавачваюць у тым, што ён у 2009 годзе як мінімум 289 раз пры дапамозе пасярэднікаў скупляў кантрабандныя цыгарэты з Беларусі. Колькасць пачкаў склала не менш 719 тысяч. Потым ён іх перапрадаваў далей. Нястача па падатковых выплатах мужчыны склала 7,2 мільёна злотых (2,3 мільёна даляраў).

Астатнія падсудныя абвінавачваюцца ў падатковых злачынствах, звязаных з гандлем кантрабанднымі цыгарэтамі і здзейсненых групай асобаў. Ключавымі доказамі па справе з'яўляюцца запісы размоваў паміж падсуднымі.

Злачынства, здзейсненае арганізаванай групай, караецца пазбаўленнем волі тэрмінам ад года да 10 гадоў. Удзел у злачыннай групе - ад трох месяцаў да пяці гадоў. Кіраўнік банды не прызнае сваёй віны і адмаўляецца адказваць на пытанні журналістаў.

Варта адзначыць, што Беларусь з'яўляецца лідарам па кантрабандзе цыгарэт у Еўропу. За пяць гадоў кантрабанда беларускіх цыгарэт у ЕЗ павялічылася ў 23 разы.

Апошнія навіны