BE RU EN

У «Твітэры» з'явіліся новыя фільтры для пошуку

  • 30.01.2014, 11:55

У вэб-версіі сэрвісу мікраблогаў «Твітэр» з'явіліся новыя фільтры для пошуку.

Пра гэта паведамляе афіцыйны «Твітэр» кампаніі.

У прыватнасці, цяпер карыстальнікі могуць фільтраваць пошук па навінах, фатаграфіях і відэазапісах. Таксама з'явілася магчымасць шукаць неабходную інфармацыю па мікраблогах, на якія падпісаны карыстальнік, піша «Газета.Ru».

Фільтры робяць пошук у «Твітэры» больш карысным, бо ў цяперашні час кампанія надае асаблівую ўвагу малюнкам, відэа і навінам, адзначае The Verge.

Раней паведамлялася, што «Твітэр», як мяркуецца, пачаў тэставаць усплывальныя паведамленні. Сцвярджаецца, што акно з інфармацыяй з'яўляецца тады, калі карыстальнік атрымлівае адказ або згадваецца ў твіце.

Апошнія навіны