BE RU EN

Гатава засталося без цяпла і гарачай вады ў 25-градусны мароз

  • 30.01.2014, 11:36

У мясцовым ЖЭСе кажуць пра аварыю на гарбарным заводзе, які падае цяпло ў пасёлак.

Пасёлак застаўся без цяпла і гарачай вады ў 25-градусны мароз. Не зразумела, для чаго тады была пабудаваная новая кацельня, на якую траціліся бюджэтныя грошы, піша «Наша Нiва».

Дарэчы, Гатава насуперак меркаванню многіх менчукоў - гэта не вёска з індывідуальнай і малапавярховай забудовай. Тут некалькі дзесяткаў 5-9-павярховых дамоў. Так што па забудове і колькасці жыхароў (тут іх каля 10 тысяч) месца нагадвае, хутчэй, сярэднестатыстычны беларускі райцэнтр.

Нагадаем, сотні жыхароў Віцьбы таксама засталіся без цяпла з-за аварыі.

Апошнія навіны